Пачатлі добраўпарадкаванне тэрыторыі, прылеглай да паліклінікі №1. Працы вядуць спецыялісты ААТ «ПМК-212».

Як расказаў кіраўнік арганізацыі Андрэй Вайшняровіч, у рамках добраўпарадкавання будуць арганізаваныя 36 дадатковых парковачных месцаў для аўтатранспарту. Размесцяцца яны паміж будынкам паліклінікі і стадыёнам СШ №11.

Заезд на іх прадугледжаны з вуліцы Францыска Скарыны.

Для зручнасці наведвальнікаў паліклінікі прадугледжваецца будаўніцтва тратуараў з выкарыстаннем тратуарнай пліткі. Рэканструкцыя тэрыторыі вакол установы аховы здароўя пачалася 5 ліпеня. Завяршыць работы плануецца 17 верасня.