Фота ДАІ Гродненскага аблвыканкама.

Матацыкліст сутыкнуўся з дзікай жывёлай у Астравецкім раёне, паведамляе osh.by са спасылкай на Дзяржаўтаінспекцыю.

10 ліпеня каля 8 гадзін на 17-м кіламетры дарогі Газа-Астравец-Ашмяны адбылося ДТЗ. 48-гадовы мужчына на матацыкле «Хонда» сутыкнуўся з дзіком. Жывёла загінула.

Мужчыну даставілі непрытомнага ў рэанімацыйнае аддзяленне Астравецкай бальніцы.

Прычыны і іншыя абставіны ДТЗ высветліць праверка.