Здарэнне на станцыі Баяры адбылося днём 26 чэрвеня.

Электрычка «Маладзечна-Мінск» рушылася па перагоне каля Баяраў. Каля 11:40 машыніст электрацягніка заўважыў паміж 9 і 10 вагонамі задымленне. Электрычку спынілі і высадзілі пасажыраў. Брыгада электрычкі пачала тушыць агонь самастойна, пасля выклікалі супрацоўнікаў МНС.

Пажар ліквідавалі ў 12:18. У выніку здарэння людзі не пацярпелі. Пашкоджаныя тамбуры 9 і 10 вагонаў электрычкі.

Цяпер Маладзечанскае аддзяленне ўнутраных спраў на транспарце шукае відавочцаў і сведкаў здарэння. Просяць тых, хто ехаў гэтай электрычкай і валодае інфармацыяй, якая дапаможа высветліць абставіны здарэння, звярнуцца да іх.

Нумары для сувязі: +375 29 788-98-97, +375 29 240-57-66.