Фота aquamania.ua.

На выхадных на возеры Нарач перакуліўся катамаран з пасажырамі. Аб гэтым паведамляе БелТА.

10 ліпеня каля 13 гадзін мясцовыя выратавальнікі атрымалі паведамленне аб здарэнні: на возеры перакуліўся катамаран. Здарэнне адбылося на возеры Нарач ля курортнага пасёлка Нарач Мядзельскага раёна.

Работнікі Асвод выратавалі трох мужчын 1986, 1991, 1992 гадоў нараджэнне і дзвюх жанчын 1985 гадоў нараджэння.У медыцынскай дапамозе яны патрэбу не мелі.