Фота stereo-news.com.

Прыём пройдзе ад 14:30 да 15:30 у чацвер, 15 ліпеня, у будынку завода «Рэмбыттэхніка».

Ён размешчаны па адрасе: Маладзечна, вуліца Грамадоўская, 47.

Выязны прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асобаў правядзе намеснік начальніка Упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Валеры Васільевіч Калін.

Папярэдне запісацца на прыём можна 13 і 14 ліпеня ад 10 да 13 гадзін па тэлефоне: (8-0176) 77-44-21.