Рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі М-7 Мінск — Ашмяны — мяжа Літоўскай Рэспублікі (Каменны лог) прыпыненая. Аб гэтым паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак.

Рэканструкцую дарогі планавалі выканаць у рамках дамовы аб фінансаванні паміж Беларуссю і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам.

На рэалізацыю праекта планавалі прыцягнуць пазыку ў памеры 110 мільёнаў еўра.

Пасля жнівеньскіх падзей у верасні 2020 года Еўрапейскі інвестыцыйны банк прыпыніў фінансаванне праекта на невызначаны тэрмін.