Аб гэтым паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка па Гродзенскай вобласці Алену Місюкевіч.

У адным з гандлёвых аб’ектаў у Смаргоні мужчына купіў бензапілу «з рук». За яе заплаціў 600 рублёў. Прадавец расказаў, што бензапіла ад нямецкага брэнда STIHL, на тавары быў лагатып гэтай фірмы. Электраінструмент не быў упакаваны ў каробку і да яго не прыкладалася ніякіх дакументаў. Перад пакупкай мужчыне паказалі, як працуе бензапіла.

Праз некаторы час смаргонец засумневаўся, што бензапіла з’яўляецца арыгінальнай. Ён звярнуўся ў Смаргонскі РАУС.

Судовая экспертыза высветліла, што бензапіла не з’яўляецца арыгінальнай STIHL. Яна адрознівалася ад арыгінальнага выраба вагой, камплектацыяй, пакаваннем камплектуючых элементаў, канструктыўнымі асаблівасцямі.

У бензапілы адсутнічаў таксама і серыйны нумар. Згодна з вынікамі судовай экспертызы, рэальны кошт бензапілы быў у два разы меней.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка.