Фота Настассі Уткінай.

У сельскагаспадарчых арганізацыях Мінскай вобласці завершаны першы ўкос шматгадовых траў. Многія гаспадаркі пачалі другі ўкос.

Каб прааналізаваць становішча спраў па гэтым пытанні, супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці правялі маніторынг у сельскагаспадарчых арганізацыях сямі раёнаў. А менавіта ў Валожынскім, Барысаўскім, Клецкім, Любанскім, Пухавіцкім, Салігорскім і Старадарожскім.

Знойдзеныя па выніках маніторынгу парушэнні сведчаць пра недастатковыя тэмпы падрыхтоўкі асобных гаспадарак да корманарыхтоўчай кампаніі і неабходнасці яе актывізацыі.

Напрыклад, нізкая гатоўнасць асобнай кормаўборачнай тэхнікі была ў трох сельгасарганізацыях Старадарожскага раёна і ў адной гаспадарцы Салігорскага раёна.

Таксама падчас маніторынгу адзначылі, што ў парушэнне патрабаванняў галіновага рэгламенту ў шэрагу гаспадарак закладка травяных кармоў прайшла без прымянення кансервантаў.

З парушэннямі ўстаноўленых галіновым рэгламентам тэрмінаў рабілі закладкі травяных кармоў у сянажна-сіласныя траншэі, напрыклад, у КСУП “Сівіца” і КСУП «Валожынскае» Валожынскага раёна.

Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці па выніках маніторынгу накіраваў суб’ектам гаспадарання рэкамендацыі па выпраўленні парушэнняў і недахопаў.

Кантроль за правядзеннем корманарыхтоўчых работ будзе працягвацца.

Паводле Упраўлення кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці.