Фота МНС Беларусі.

У Астраўцы 10-гадовая дзяўчына звалілася на казырок шматпавярхоўкі, яе ратавалі пажарныя, паведамляе прэс-служба МНС.

12 ліпеня каля 17 гадзін у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Астравецкага аддзела МНС патэлефанавала дзяўчынка. Яна паведаміла, што знаходзіцца на балконным казырку і не можа самастойна адтуль выбрацца.

Выратавальнікі знайшлі дзяўчыну на казырку дома на сёмым паверсе. Да яе спусціўся выратавальнік, надзеў на яе выратавальныя рамяні, а затым яе паднялі пажарныя.

10-гадовая дзяўчынка расказала, што разам з сяброўкай гуляла па даху. Калі села на парапет, ад парыву ветру страціла раўнавагу і звалілася на казырок. Затым яна папрасіла сяброўку скінуць ёй заплечнік, у якім быў мабільны тэлефон, і патэлефанавала ў службу 101. Медыцынская дапамага ён не спатрэбілася.