На Вілейшчыне ў жанчын скралі вёдры з чарніцамі, якія яны збіралі ў лесе. Аб гэтым «Рэгіянальнай газеце» паведаміў намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў.

11 ліпеня ў Вілейскі РАУС звярнулася жанчына. Яна паведаміла, што з багажніку аўтамабіля ля вёскі Студзёнкі Вілейскага раёна зніклі два вядра чарніцы.

Каля 5 раніцы жанчына разам з сяброўкай прыехала ў лес ля Студзёнак. Яны пайшлі ў лес збіраць чарніцы. У 7 гадзін, сабраўшы па вядры, яны вярнуліся да машыны, паставілі ў багажнік вёдры. Дзверы аўто не зачынілі, бо замкі былі няспраўныя.

Каля 9 гадзін жанчыны вярнуліся да аўто. Вёдраў з чарніцамі ўжо не было. Больш нічога не знікла.

Жанчынам нанесеная шкода на 105,90 рублёў.

Вілейскі РАУС шукае злодзея.