Фота Генпракуратуры Беларусі.

Пракурор Мінскай вобласці наведаў шэраг гаспадарак Вілейскага і Мядзельскага раёнаў, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Пракурор Мінскай вобласці Юры Шчацько наведаў шэраг гаспадарчых аб’ектаў у Вілейскім і Мядзельскім раёнах.

На аб’ектаў ААТ «Алая заря» Вілейскага раёна выяўлены факты парушэння санітарнага стану малочна-таварных ферм і комплексаў, несвоечасовага аказання ветэрынарнай дапамогі жывёлам, уліку пагалоўя, незабеспячэння заатэхнічных і ветэрынарных нормаў пры ўтрыманні і вырошчванні жывёлы.

У Мядзельскім раёне на жывёлагадоўчых аб’ектах ААТ «Слабодская зара» не забяспечана выкананне ветэрынарна-санітарных правіл у частцы ўтрымання, кармлення, вырошчвання жывёлы, правядзення селекцыйнай і племянной работы.

У данных арганізацыях таксама знайшлі парушэнне патрабаванняў Закона «Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, нагляду за сельскагаспадарчымі жывёламі (статкамі), ідэнтыфікацыі і наглядзе прадуктаў жывёльнага паходжання».

Шчацько паказаў кіраўнікам гаспадарак на наяўныя парушэнні ў дзейнасці жывёлагадоўчых аб’ектаў. Пракурор Міншчыны даручыў тэрытарыяльным пракурорам унесці адпаведныя акты пракурорскага рэагавання, а ход выканання мерапрыемстваў па ліквідацыі выяўленых парушэнняў узяў на кантроль.