Алесь Дзергачоў.

Да праваабаронцы Алеся Дзяргачова прыйшлі сілавікі, паведамляе незарэгістраваны праваабарончы цэнтр «Вясна».

Алесь Дзяргачоў — праваабаронца са Смаргоні. Цяпер у яго адбываецца ператрус.

Сёння па ўсёй Беларусі праходзяць затрыманні і ператрусы ў праваабарончых і грамадскіх арганізацыях. Дзяргачоў стаў першым праваабаронцам і актывістам з нашага рэгіёна, да каго сёння прыйшлі сілавікі з ператрусам.