На месцы здарэння. Фота чытача.

Маладзечанскія следчыя ўстанаўліваюць абставіны забойства мужчыны ў Лебедзеве.

Раніцай 13 ліпеня вясковец з Лебедзева паведаміў пра тое, што каля жылога дома знайшоў цела мужчыны, 39-гадовага мясцовага жыхара. На целе былі колата-рэзаныя раны грудной клеткі, паведаміла карэспандэнтам афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Алена Крупеніна.

На месца выбыла следча-аператыўная група. Спецыялісты агледзелі месца здарэння, зафіксавалі следчую карціну.

У падазрэнні злачынства міліцыянеры Маладзечанскага РАУС затрымалі дваіх беспрацоўных мужчын 38 і 42 гадоў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, напярэдадні паміж адным з іх, 38- гадовым мясцовым жыхаром, і мужчынам, якога пасля знайшлі загінулым, адбыўся канфлікт. У выніку яго пацярпеламу нанеслі цялесныя пашкоджанні.

Маладзечанскі РАСК узбудзіў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Прызначылі правядзенне шэрагу экспертных даследаванняў, дапытваюцца сведкі, усталёўваюцца ўсе абставіны здарэння.