У Маладзечне асудзілі мужчыну за забойства знаёмага, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога суда.

12 ліпеня суд Маладзечанскага раёна разглядзеў справу ў адносінах да 36-гадовага мужчыны, якога абвінавачвалі па частцы 1 артыкула 139 «Забойства». Мужчына раней судзімы не быў.

Па матэрыялах справы, абвінавачваемы падчас здарэння знаходзіўся ў кватэры свайго знаёмага ў Маладзечне. Паміж імі ўзнік канфлікт. Абвінавачваемы дастаў з кішэні складаны нож: тройчы ўдарыў знаёмага ў жывот, адзін раз ў шыю. Мужчына загінуў на месцы ад цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Маладзечанскі суд прызнаў абвінавачваемага вінаватым у забойстве. Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе 7 год і 6 месяцаў ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама ён павінны сплаціць грашовую кампенсацыю сваякам забітага ў памеры 50 тысяч рублёў.

Прысуд не набыў законнай моцы і можа быць абскарджаны.