Фота ixbt.com.

Электрычныя інструменты больш звыклыя ў выкарыстанні.

Мінусы – патрабуецца электрычная сетка, абмежаванні ў працы ў дождж. У адрозненне ад бензаінструмента электрарухавікі баяцца вады.

Абмежаванне правадамі і патрабаванне іх наяўнасці, і трэба пастаянна за сабой іх цягаць.

Як следства – небяспека паражэння электрычным токам. Неабходна быць пастаянна ўважлівым да правадоў, бо будаўнічыя і садовыя прылады маюць рэжучыя элементы: нажы, ланцугі, дыскі, якія так і наровяць дарвацца да электрычнага проваду.

З пераваг: проста абслугоўваць і карыстацца – уторкнуў у разетку, націснуў на кнопку. І ўсё ж…

За чым трэба сачыць і на што звяртаць увагу? Вядома, пажадана пачытаць інструкцыю прыбора. Але хто ж яе чытае?

Звярніце ўвагу, што ў некаторых пашпартах-інструкцыях вытворцы пішуць у першых сказах: інструмент не прызначаецца для карыстання дзецьмі і людзьмі з разумовай і фізічнай адсталасцю.

Часта на нейкія даволі дзіўныя і спецыфічныя пытанні я дастаю з кішэні смартфон і з сарказмам адказваю: вось тут ёсць юцюб, які на ўсё не толькі ведае адказ, але і пакажа кіно. Бо ствараецца ўражанне, што людзі па смартфоне глядзяць толькі забаўляльныя ролікі.

Інструмент звычайна дзеліцца на аматарскі і прафесійны. І гэта адносіцца не толькі да электрычнага інструмента і абсталявання, але і да бенза-, і акумулятарнага. Галоўнае ў выкарыстанні бытавога аматарскага інструмента – абмежаванне працы па часе. Папрацаваў 10-30 хвілін, – адпачыў сам, даў адпачыць інструменту. Калі электрарухавік перагрэўся, аж дыміцца, то што вы ад яго хочаце?

Я на спрэчку магу спаліць любы бытавы электраінструмент за хвіліну. Дам яму вялікую нагрузку. Новая балгарка фірмы «Молат» загарэлася ў руках праз 30 секунд. Падобная балгарка «Бош» з такімі ж параметрамі і нагрузкай паспявала награвацца, а гэта проста адразу згарэла.

Таму моцна фізічныя намаганні не прыкладайце, адчувайце перагрэў і адпачывайце.

Гэта самая галоўная ўмова эксплуатацыі. Шчоткі, падшыпнікі. Тут кожны гаспадар прымае сваё рашэнне. Вядома, пажадана і глядзець, і аддаваць на прафілактыку, і сачыць.

Але яшчэ прасцей – карыстацца нармальным пракатам інструмента, які знаходзіцца ў горадзе Маладзечна па вуліцы Чкалава, 4, каля стадыёна, у краме «Сантэхніка-плюс».

Там сочаць і за шчоткамі, і за падшыпнікамі, і за чысцінёй інструмента, і за змазкай рэдуктараў і іншых дэталяў.

З вамі быў Кофф Баевіч. І хай праца вам будзе ў радасць, а інструменты ў дапамогу.

ИП Кочетков В.Б. 690295509