Рэспубліканская акцыя пачалася 15 ліпеня і працягнецца да 26. Яна накіраваная на папярэджанне ДТЗ з удзелам мотатранспарту.

Ладзяць прафілактычныя рэйды з галосным, сакрэтным і змешаным кантролем за дарожным рухам, у тым ліку з выкарыстаннем нарадаў ДПС ДАІ у складзе мотапатрулей. Адпрацоўка будзе праводзіцца ў населеных пунктах і прылеглых да іх аўтадарогах, у месцах канцэнтрацыі ДТЗ і на аварыйна-небяспечных участках.

Правядуць інфармацыйна-тлумачальную работу ў працоўных калектывах, установах адукацыі, сярод прадстаўнікоў адпаведных грамадскіх аб’яднанняў і клубаў, пагутараць з ўласнікамі мотатранспарта аб парадку атрымання пасведчання кіроўцы, пастаноўкі транспарта на ўлік і зняцця з яго, праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду, неабходнасць абавязковага страхавання, правілах бяспечных паводзінаў на дарогах прыэксплуатацыі двухколавых  транспартных сродкаў і адказнасці ў выпадку за парушэнні.

Асноўныя фактары, якія ўплываюць на цяжар наступстваў – адсутнасць навыкаў у кіроўцаў, парушэнне правілаў манеўравання, зухаватасць і перавышэнне хуткасці.

У 2020 годзе ў Маладзечанскім раёне зарэгістравалі пяць ДТЗ з удзелам мотатранспарту, у якіх сем чалавек атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. З пяці ДТЗ чатыры адбыліся па віне саміх кіроўцаў. 1 ДТЗ учыніў кіроўца ў стане алкагольнага ап’янення, два не мелі права на кіраванне гэтымі відамі транспартных сродкаў.

Так, аварыя з матацыклам летась здарылася ў Дамашах.

20 мая 2020 года каля 18.00 гадзін, паблізу дома 143-У на Вялікім Гасцінцы кіроўца аўтамабіля «Пежо», перастайваючыся, не саступіў дарогу матацыклу «Хонда», які рухаўся па суседняй паласе. У выніку ДТЗ кіроўцу 1992 года нараджэння былі нанесены цялесныя пашкоджанні.

8 ліпеня 2020 года каля 10.00 гадзін кіроўца ў вёсцы Дубрава на скутэры «ВІПЕР» выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з атамабілем «ВАЗ», што ехаў насустрач. У выніку ДТЗ кіроўца скутара атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў ЦРБ.

Ад пачатку года з раёне здарылася тры ДТЗ з мотатранспартам. Адно – са смяротным зыходам. 

У адпаведнасці з патрабаваннямі пункта 8 Палажэння «Аб парадку выдачы вадзіцельскага пасведчання на права кіравання мапедам, матацыклам, аўтамабілем, саставам транспартных сродкаў, трамваем, тралейбусам, талона да вадзіцельскага пасведчання і іх абмену», зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 04.04.2011 №441 (далей – Палажэнне).

– на катэгорыі “АМ” (скутары) і «А1» (матацыклы аб’ёмам рухавіка да 125 см3 уключна) без праходжання падрыхтоўкі (перападрыхтоўкі) у навучальных арганізацыях да здачы экзаменаў на права кіравання ТС дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 16-ці гадовага ўзросту.

– на катэгорыю «А» (аб’ём звыш 125 см3) – з 18-ці гадоў.

У абодвух выпадках здаюцца тэарэтычны і практычны экзамены.

Правілы для тых, хто ўжо мае пасведчанне кіроўцы

  1. Адзявайце шлем
  2. Насіце абарончую вопратку
  3. Памятайце пра бліжняе святло для вашай бяспекі
  4. Спыняйцеся асцярожна
  5. Будзьце ўважлівыя на скрыжаваннях
  6. Будзьце ўважлівыя пры абгоне
  7. Трымайце дыстанцыю і выконвайце хуткасны рэжым
  8. Пазбягайце язды ў дождж
  9. Не ездзіце побач з іншым матацыклам
  10. Будзьце асцярожныя на паваротах
  11. Улічвайце свой фізічны стан.