Фота Настассі УТКІНАЙ.

У выхадныя ў Мінскай вобласці Дзяржаўтаінспекцыя будзе патруляваць на транспартных сродках без колераграфічных элементаў, паведамляе Упраўленне ДАІ па Міншчыне.

Запланавана, што будзе працаваць 9 патрулёў. Увага будзе сканцэнтраваная на мотацыклістаў.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці актыўна практыкуе негалосны кантроль за выкананнем ПДР сярод кіроўцаў (нясенне службы на стандартным аўтамабілі без колераграфічных элементаў).