Ягор Канецкі.

Сёння, 16 ліпеня, у судзе Савецкага раёна Мінска прайшло апошняе пасяджэнне па «справе студэнтаў».

Віляйчук Ягор Канецкі атрымаў 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Яго абвінавачвалі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса «Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак».

Канецкі не прызнаў віну і адзіны з абвінавачваемых (іх усяго 12) не выступаў з апошнім словам.

Два гады роўна атрымаў Глеб Фіцнер, які адзіны прызнаў віну. Два з паловай гады прысудзілі Ксеніі Сырамалот, Іллю Трахтэнбергу, Таццяне Якельчык, Касі Будзько, Яне Арабейцы, Вікторыі Гранкоўскай, Анастасіі Булыбенцы, Марыі Каленік, выпускніцы БДМУ Алане Гебрэмарыям і выкладчыцы БДУІР Вользе Філатчанкавай.