Фота Настассі УТКІНАЙ.

Работы ў былой рэзiдэнцыi Сапег працягваюцца: у 2021 годзе на працы з замкам выдаткавалі больш за 700 тысяч рублёў, паведамляе osh.by.

Фонд прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва на працы на Гальшанскім замку ў гэтым годзе выдаткаваў 350 тысяч рублёў. Яшчэ больше 380 тысяч рублёў прадугледжана дзяржаўнай праграмай «Культура Беларусі».

Па словах намеснiка старшынi Ашмянскага райвыканкама Наталлi Станкевiч, атрыманыя сродкi будуць накiраваны на супрацьаварыйныя работы на фрагменце Паўночна-ўсходняга корпуса, а таксама на ўкладку падлогi ў памяшканнях, якiя прымыкаюць да Паўночнай вежы, усталяванне турнікета.