Фота УУС Мінаблвыканкама.

Пра гэта паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Забарона на продаж энергетычных напояў непаўналетнім да 18 гадоў пачала дзейнічаць ад 8 ліпеня.

Раней забароны на продаж энергетычных напояў непаўналетнім у гандлёвых аб’ектах не было, а забарона на іх ужыванне непаўналетнімі насіла толькі рэкамендацыйны характар.

Цяпер продаж «энергетыка» непаўналетняму – адміністрацыйнае правапарушэнне, прадугледжанае часткай 1 артыкула 13.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. За гэта прадугледжана пакаранне – штраф да 290 рублёў.

Забарона прадугледжаная пастановай Савета міністраў №363 ад 25 чэрвеня 2021 года, якой унесеныя змены ў падпункт 33.1 пункта 33 Правіл продажу асобных відаў тавараў і грамадскага харчавання.