9 мая 2020 года ў Маладзечне. Фота Настассі Уткінай.

Лукашэнка падпісаў 21 ліпеня ўказ №281 “Аб выплаце штогадовай матэрыяльнай дапамогі асобным катэгорыям грамадзян да Дня Перамогі”, у адпаведнасці з якім з 2022 года ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, штогод да Дня Перамогі будзе выплачвацца матэрыяльная дапамога. У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны БЕЛТА пракаментавалі, каму канкрэтна належаць выплаты.

Матэрыяльная дапамога будзе прадастаўляцца Героям Савецкага Саюза; інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны; асобам, якія ўдзельнічалі ў 1943-1945 гадах у размініраванні тэрыторый; узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады вайны; якія працавалі на аб’ектах супрацьпаветранай абароны і на прыфрантавых участках чыгунак; блакаднікам Ленінграда; інвалідам з дзяцінства ў выніку вайны.

Таксама выплаты прадугледжаны членам сем’яў ваеннаслужачых, якія загінулі ў гады вайны: мужу і жонцы, што не ўзялі новы шлюб, дзецям-інвалідам з дзяцінства, іншым утрыманцам, калі да пенсій гэтых асоб устаноўлена павышэнне па ўказанай падставе.

Такасама матэрыяльную дапамогу штогадовага будуць атрымліваць былыя вязні фашызму, калі да іх пенсій устаноўлена павышэнне па ўказанай падставе.

Сёння ў Беларусі жыве 14 тысяч чалавек, якім згодна з указам прадугледжана выплата матэрыяльнай дапамогі ад 2022 года.