Крэва. Фота Сяргея Гапона.

Пра гэта творца паведамляе на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

У афіцыйным дакуменце, дасланым аддзелам культуры Смаргонскага райвыканкама паведамляецца, што размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы на тэрыторыі Крэўскага замка забароненае. Таму Сяргей Бандарэнка парушыў Закон аб рэкламе.

Меч паставілі ў 2019 годзе як ар-аб’ект, каб людзі маглі тут фатаграфавацца. Побач на невялікіх шыльдах майстар паведаміў пра сваю дзейнасць. На думку майстра, гэта не рэклама.