Дзмітры Асанаў. Фота fightershop.by.

Баксёр Дзмітры Асанаў, які выступае ў вагавай катэгорыі 63 кілаграмы, прайшоў у наступны круг алімпійскага турніру, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнік Мінскай вобласці ў нацыянальнай дружыне ўпэўнена разабраўся з атлетам з Іарданіі Махамадам Абадой Аль-Касбехам. Беларус паказаў добры бокс, трымаючы ніткі паядынку ў сваіх руках з яго пачатку і да фінальнага гонга. Гэта засведчылі і суддзі, якія аддалі яму вікторыю сваім аднагалосным рашэннем – 5: 0.

Другі паядынак на Алімпійскіх гульнях Дзмітры Асанаў правядзе 31 ліпеня супраць бразільца Вандерсона дэ Алівейры.