Вілейскае вадасховішча. Фота з архіва РГ.

На YouTube-канале «Вілейка. Жывая гісторыя» з’явілася новае відэа. Краязнаўца Сяргей Макарэвіч расказвае гісторыю Вілейскага вадасховішча.

Вілейскае вадасховішча – самы вялікі штучны вадаём у Беларусі. Яно не нашмат саступае возеру Нарач – самаму вялікаму прыроднаму возеру краіны. Днём нараджэння вадасховішча лічыцца 8 верасня 1973 года, калі за 45 хвілін перакрылі раку Вілію і яна змяніла сваё рэчышча. Але што папярэднічала гэтаму? Пра тое, як будавалі вадаём – у новым выпуску блога Сяргея Макарэвіча.

«Вілейка. Жывая гісторыя» — гэта канал, на якім краязнаўца Сяргей Макарэвіч расказвае пра гісторыю свайго роднага горада і яго ваколіц.