Учора ўвечары ў гарадскім парку Маладзечна было вельмі шматлюдна.

Гледачы на канцэрце.

Спачатку ў амфітэатры танцавалі выхаванцы дзіцячай студыі сучаснага танца  «Пластылін». Сваё майстэрства паказалі рознаўзроставыя групы, а таксама бацькі і педагогі. Танцавальныя нумары чаргаваліся з вакальнымі. Спявалі прадстаўнікі студыі  «Голас» і тэатра песні  «Мерыдыян».

«Пластылін» на сцэне.

Канцэрт змяніў холі-фэст. Шматлікія ўдзельнікі рассыпалі фарбы навокал і танцавалі пад сучасную музыку. Найбольш актыўных танцораў арганізатары запрашалі на сцэну.

На фэсце фарбаў.
Каляровая дзяўчынка.

Завяршыўся вечар у парку фестывалем ліхтарыкаў.

Завяршэнне вечара – фестываль ліхтарыкаў на вадзе. Фота ліхтарыка даслала чытачка.