Міністр МНС Беларусі Вадзім Сіняўскі ў эфіры тэлеканала СТВ 25 ліпеня распавёў, што супрацоўнікі міністэрства будуць выязджаць на зняцце сцягоў і іншай незарэгістраванай сімволікі і ў далейшым.

Кіраўнік МНС сказаў: «Мы выконвалі гэтую працу, выконвалі і будзем выконваць, – дадаў. – Гаворка можа ісці аб гэтых фашысцкіх сімвалах, па іншаму мы іх называць цяпер не можам, на жаль, – удакладніўшы, – Яны самі гэта заслужылі, гэтыя дзеячы, якія іх распаўсюджвалі, – працягнуў, – І сёння нармальны разумны чалавек разумее, што магло б адбыцца з нашай краінай, калі б гэтыя нягоднікі, не дай бог, захапілі ўладу ў краіне, – канстатаваў, – Ніхто ім гэтага не дазволіць, у тым ліку і МНС.

Па словах Сіняўскага, выкарыстанне сіл МНС у такіх сітуацыях апраўдана, бо часта сімволіка размяшчалася ў месцах, куды было немагчыма дабрацца без спецыяльнага абсталявання.

Міністр падкрэсліў: «Сімвалы гэтыя развешвалі у тым ліку і ў цяжкадаступных месцах, на якія маглі прыбыць толькі ратавальнікі. Мы гэта рабілі, робім і будзем рабіць».

Кіраўнік МНС упэўнены, што барацьба з сімволікай не паўплывала на імідж МНС, так як увесь час супрацоўнікі выконваюць задачы ва ўмовах баявой гатоўнасці, з рызыкай для жыцця.