Ілюстрацыйнае фота rollerboard.life.

ДТЗ адбылося ў суботу, 24 ліпеня, на пешаходным пераходзе паблізу рынку. Падрабязнасці «ШП» распавёў начальнік АДАІ Вілейскага РАУС Генадзь Сяськоў.

Кіроўца на аўтамабілі «Сітраен С5» каля 12 гадзін рухаўся да чыгуначнага пераезду, калі дзве дзяўчынкі з роварамі пераходзілі нерэгулюемы пешаходны пераход.

Першая дзяўчынка, пад’ехаўшы да пешаходнага пераходу злезла з ровара і перайшла дарогу пешшу, другая ж на ровары выскачыла на праезную частку. У выніку з апошняй сутыкнуўся аўтамабіль. З ударамі яе даставілі ў Вілейскую ЦРБ, а пасля абследавання адпусцілі. Пацярпелай – дзесяць год.