Фота blog.teachmeplease.ru.

Маладзечанскія следчыя ўстанаўліваюць, дзе цяпер класічная шасціструнная цёмна-карычневая гітара «Shiro».

Інструмент у фанерным кейсе, абабітым скурападобным чорным матэрыялам, знік 26 ліпеня ў прамежак часу ад 11.00 да 12.40 з гарадскога парку Перамогі, паведамляюць у РАСК Маладзечна.

Тых, хто ведае пра месцазнаходжанне дадзенай гітары просяць звяртацца па тэлефоне (8 0176) 770483 ад 9.00 да 18:00 (панядзелак-пятніца) альбо ў кабінет №114 Маладзечанскага РАСК па адрасе: Маладзечна, вуліца Прытыцкага, 23 да следчага Бурко.