Фота: DELFI / Andrius Ufartas

Пры такім рэжыме перасячэнне мяжы будзе немагчымым.

Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла, што МУС прапанавала ўраду ўвесці надзвычайнае становішча ў прыгранічных самакіраваннях.

«МУС прапануе ацаніць сітуацыю і магчыма абвясціць надзвычайнае становішча», — заявіла міністр на прэс-канферэнцыі ў аўторак.

Старшыня Камітэта Сейма Літвы па нацыянальнай бяспецы і абароне Лаўрынас Кашчунас заявіў, што ўвядзенне надзвычайнага становішча можа быць разгледжана для ўзяцця пад кантроль сітуацыі з міграцыйным крызісам.

Па словах Кашчунаса, у такім выпадку кантроль над мяжой пераняла б армія, і трапленне на тэрыторыю Літвы было б немагчымым.

Віцэ-міністр унутраных спраў Літвы: будаўніцтва плота на мяжы з Беларуссю прабуксоўвае з-за недахопу калючага дроту