Фота realbrest.by.

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Маладзечанскім раёне паведамляе пра ўвод у прамысловую эксплуатацыю электроннага сервісу па рэгістрацыі фізічных асоб у асабістым кабінеце плацельшчыка з выкарыстаннем ідэнтыфікацыі фізічнай асобы з дапамогай міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі (далей – МСІ).

Сервіс дазваляе плацельшчыку атрымаць уліковы запіс і пароль без асабістага звароту ў інспекцыю МПЗ.

Прайсці рэгістрацыю ў асабістым кабінеце пры дапамозе МСІ могуць фізічныя асобы, якія не маюць ўліковага запісу ў асабістым кабінеце плацельшчыка на партале МПЗ і якія стаяць на ўліку ў падатковых органах.

Для рэгістрацыі з дапамогай новага сервісу неабходна мець ўліковы запіс у асабістым кабінеце МСІ. Калі такога запісу няма, карыстальнік можа прайсці працэдуру самарэгістрацыі на афіцыйным сайце ААТ «НКФО «АРІП».

Падатковая інспекцыя таксама паведамляе, што на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па спасылцы можна азнаёміцца з апісанне працэдуры рэгістрацыі, а таксама на сайце Маладзечанскага райвыканкама.

Шукайце ў рубрыцы «Падаткаабкладанне» размешчана Інструкцыя па рэгістрацыі пасродкам міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі.