На месцы здарэння.

26 ліпеня ў 21.26 жыхарка Ашмянаў паведаміла ў службу 101 аб задымленні ў пад’ездзе шматкватэрнага дома па вуліцы Чырвонаармейскай, паведамляюць у прэс-службе МНС.

На месцы падраздзяленні МНС ўстанавілі, што з’едлівы дым распаўсюджваецца з кватэры на другім паверсе. З акна пакоя вырываліся языкі полымя. Камандзір аддзялення Дзмітры Шарлан і кіроўца Юры Бражыцкі ўсталявалі лесвіцу і пачалі тушыць пажар. Тым часам начальнік караулу Яўген Андрушойць і камандзір аддзялення Сяргей Калыбін падняліся ў кватэру. Зачыненыя знутры дзверы ўскрылі ломам і правялі разведку. У вялікім пакоі на падлозе знайшлі мужчыну, вынеслі яго на лесвічную клетку і прывялі ў пачуцці.

49-гадовы выратаваны паведаміў, што ў кватэры больш нікога няма, маці знаходзіцца па іншым адрасе. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі шпіталізавалі пацярпелага з апёкам ступні.

Агонь пашкодзіў ложак, пасцельныя прыналежнасці, закураныя сцены, столь. Асноўная разгляданая версія прычыны пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.