Унутраныя войскі і органы ўнутраных спраў праводзяць планавыя вучэнні. Інфармацыю пра гэта размясціла ў афіцыйным Telegram-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава, паведамляе БЕЛТА.

– У некаторых інтэрнэт-крыніцах з’явілася відэа і звесткі пра перасоўванне спецтранспарту МУС у Мінску. Інфармуем, што 27 і 28 ліпеня ўнутраныя войскі ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі органаў унутраных спраў праводзяць планавыя вучэнні, – адзначылі ў ведамстве.

У розных рэгіёнах рэспублікі злучэнні і воінскія часці адпрацуюць пытанні забеспячэння аховы грамадскага парадку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў і спынення масавых беспаадкаў.