Вілейка vedaj.by.

З працоўнай паездкай Вячаслаў Дурноў разам з начальнікам упраўлення кадравай палітыкі Міністэрства спорту і турызму  Вячаславам Шыпаравым 27 ліпеня наведалі Вілейку, паведамляюць у аддзеле адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама.

Госць пабываў у дзіцячай спартыўнай школе алімпійскага рэзерву, цэнтры «Сатурн» і іншых ўстановах. Ён сустрэўся з работнікамі і выхавальнікамі спартыўных устаноў. Абмеркавалі пытанні пра спорт, аздараўленне, прыгадалі вядомага земляка-батутыста Івана Літвіновіча.