Аварыя здарылся 28 ліпеня каля гадзіны ночы. Яе падрабязнасці расказала  інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза:

– 22-гадовы мінчанін ехаў на аўтамабілі «Нісан Альмера» па Грамадоўскай да вуліцы Галіцкага. Пры пад’ездзе да скрыжавання вуліц Буйніцкага з Грамадоўскай кіроўца, рухаючыся па другараднай дарозе, не выканаў патрабаванні дарожнага знака 2.5 «Рух без прыпынку забаронены» і працягваў ехаць. Таму сутыкнуўся з «Рэно Логан», што ехала па Буйніцкага, па галоўнай дарозе. «Рэно Логан» кіраваў 37-гадовы жыхар Маладзечна.

Па словах Дыяны Галуза, у машын механічныя пашкоджанні. Таксама пацярпела пасажырка «Рэно Логан». Матэрыялы праверкі ў ДАІ.

Фота з месца здарэння забяспечаныя Дыянай Галуза.