Падчас праверкі. Фота ДАІ УУС Гродна.

27 ліпеня ў 00.35 у вёсцы Кракоўка, на Ашмяншчыне, участковы інспектар наведаў сельгаспрадпрыемства. Тут ён затрымаў кіроўцу трактара з прыкметамі  алкагольнага ап’янення.

На трактары ехаў вартаўнік, які растлумачыў, што сеў за руль, каб перавезці сена з аднаго месца на іншае. Дарэчы, правоў кіроўцы ў яго не было.

Далей прыбылі супрацоўнікі ДАІ, якія адвезлі мужчыну на медыцынскі агляд. Вынік склаў 2.2 праміле алкаголю ў арганізме.

37-гадовы кіроўца патлумачыў, што напярэдадні выпіў бутэльку гарэлкі.