Фота mir24.tv.

Пра здарэнне, што адбылося 26 ліпеня, расказаў начальнік Вілейскай выратавальнай станцыі Ягор Роўда:

– Двое мужчын адзначалі на сажалцы ў Асіпавічах дзень нараджэння. Пайшлі купацца. Адзін мужчына паплыў наперад, за ім – імяніннік. Калі першы вяртаўся да берага, убачыў, што таварыш ляжыць у вадзе, глыбінёй прыкладна каля метра, без прыкмет жыцця. Мужчына выцягнуў знаёмага і паспрабаваў вярнуць яго да жыцця. Але медыкі, што прыехалі на месца, зафіксавалі смерць.

Загінулы – жыхар Вілейшчыны. Яму было 53 гады.

Варатавальнікі Вілейшчыны пераканаўча просяць грамадзян быць уважлівымі і дысцыплінаванымі на вадзе.