Аляксандр Прановіч. Фота gorka.by.

Лукашэнка даў згоду на тое, каб Мядзельскім раёнам кіраваў  Аляксандр Прановіч, паведамляе БелТА.

Раней Прановіч быў старшынёй раённага Савета дэпутатаў у Пухавічах. А да гэтай пасады кіраваў Пухавіцкім РАНС.

Прановічу 42 гады. Старшынёй Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў быў ад лютага 2018 года.

Ад 2016 года Мядзельскім райвыканкамам кіраваў ураджэнец Будслава Анатоль Вайнілка.