ЦТ у Маладзечне. Фота Настассі Уткінай.

Днямі скончыўся прыём дакументаў ва ўніверсітэты на бюджэтную форму навучання. Наша Ніва падлічыла, колькі балаў сёлета трэба было набраць, каб бясплатна атрымліваць вышэйшую адукацыю.

Топ спецыяльнасцяў з высокімі прахаднымі баламі* (сума балаў за тры ЦТ плюс сярэдні бал атэстата)

  • стаматалогія, БДМУ — 386
  • міжнароднае права, ФМА БДУ — 376
  • міжнародныя адносіны, ФМА БДУ — 371
  • праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій, факультэт камп’ютарных сістэм і сетак БДУІР — 366
  • фармацэўціка, БДМУ — 365
  • інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў бізнэс-менеджменце, факультэт камп’ютарнага праектавання БДУІР — 360
  • лячэбны факультэт, БДМУ — 357
  • прыкладная інфарматыка, ФПМ БДУ — 356
  • інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў гульнявой індустрыі, факультэт інфармацыйных тэхналогій БДУІР — 356

Топ спецыяльнасцяў з нізкімі прахаднымі баламі

  • аграномія, Горацкая сельгасакадэмія — 81
  • тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскай вытворчасці, Горацкая сельгасакадэмія — 81
  • зоатэхнія, Горацкая сельгасакадэмія — 86
  • селекцыя і насенняводства, Горацкая сельгасакадэмія — 86
  • ваенная аўтамабільная тэхніка, ваенна-тэхнічны факультэт БНТУ — 86
  • тэхналогія машынабудавання, машына-будаўнічы факультэт БНТУ — 131
  • інавацыйная тэхніка для будаўнічага комплексу, факультэт транспартных камунікацый БНТУ — 136
  • металургічная вытворчасць і матэрыялаапрацоўка, механіка-тэхналагічны факультэт БНТУ — 146

Недабор сёлета ў акадэміі ў Горках, на некаторых факультэтах БНТУ, на мехмаце і фізічным факультэце БДУ, у БДПУ (настаўнікаў фізікі і інфарматыкі). Некаторыя ВНУ абвясцілі аб працягу тэрміну прыёму дакументаў.

*лічбы на падставе маніторынгу падачы дакументаў. Выніковыя прахадныя балы могуць нязначна адрознівацца