Ад першага дня апошняга летняга месяца ў Беларусі ўзрастаюць сацыяльныя пенсіі. Таксама ад 1 жніўня  павялічацца надбаўкі і даплаты  пенсіянерам, паведамляюць Белнавіны.

Названыя выплаты стануць большымі, паколькі прывязаныя да бюджэту пражытковага мінімуму, а ён са жніўня павышаецца.

Новы памер БПМ – 283 рубля 46 капеек. Пакуль ён -273,26. Пад яго падстроеныя дапамогі на дзяцей, сацыяльныя пенсіі, надбаўкі, а яшчэ – даплаты для людзей на пенсіі,, чый век складае не менш за 75 гадоў.

Дарэчы, ад 1 мая па 31 ліпеня памер сацыяльнай пенсіі ў рэспубліцы складаў 136 рублёў 64 капейкі. Са жніўня будзе 141 рубель 73 капейкі – плюс пяць рублёў дзевяць капеек.

На 11 рублёў 21 капейку павысяцца сацыяльныя пенсіі для людзей з інваліднасцю першай групы (у тым ліку з дзяцінства). Новы памер – 311 рублёў 81 капейка.

Без малога на дзесяць рублёў ўзрастае пенсія для людей з інваліднасцю з дзяцінства другой групы – да 269 рублёў 29 капеек.

Плюс 8 рублёў 66 капеек дададуцца да пенсій людзям з інваліднасцю другой групы (за выключэннем тых, хто мае інваліднасць з дзяцінства), дзецям у выпадку страты карміцеля на кожнае дзіця – да 240 рублёў 94 капеек.

Для людзей з інваліднасцю трэцяй групы – плюс 15 рублёў 45 капеек.

Дзецям з інваліднацю да 18 гадоў пры рознай ступені страты здароўя будуць выплачваць ад 226,77 да 311,81 рубля.

Новая мінімальная пенсія па ўзросце – 70 рублёў 87 капеек.

Маецца на ўвазе, што цяпер такую ​​суму кожны месяц будуць даплочваць да пенсій непрацуючых пенсіянераў ва ўзросце ад 80 гадоў.