Фота lightfieldstudios.net.

Каардынатар атрада Максім Федаровіч паведаміў карэспандэнту, што ў нядзелю, 25 ліпеня, падчас чарговых пошукаў, у беспілотніку перастала працаваць батарэя і прыбор зваліўся ў ваду. Ён больш не працуе. У фірме сказалі, што гэта не гарантыйны выпадак.

– Беспілотнік выкарыстоўваецца ў тых мясцінах, дзе немагчыма закінуць пошукавую групу. Або калі людзей для пошукаў не хапае, – расказвае Максім. – Таму мы просім неабыякавых людзей адгукнуцца на нашу просьбу сабраць грошы і вярнуць беспілотнік у атрад, каб ён дапамагаў у пошуках зніклых людзей.

За 2020 год з дапамогай гэтай прылады валанцёры знайшлі дзесяць зніклых, сёлета – чатыры.

Валанцёры скінуліся, хто колькі можа, але на беспілотнік пакуль не хапае. Збор вядзецца на картку – Белагропромбанк 5323 0800 4375 1883 до 05/23.

Калі ў вас ёсць пытанні, тэлефануйце – +375 25 959 36 48.