Вось такі прыгожы клас пад адкрытым небам з'явіўся ў 2019 годзе ў гімназіі №10 у Маладзечне ў 2019 годзе. Адбылося гэта не без удзелу інстытута Гётэ.

Раней беларускае Міністэрства замежных спраў перадало такое патрабаванне амбасадзе Германіі, паведамляе Наша Ніва.

Гаворка пра славутую нямецкую няўрадавую арганізацыю, якая дзейнічала ў Мінску 27 гадоў. Гётэ-Інстытут усяляк прасоўваў за мяжой нямецкую культуру. На яго базе працавалі курсы нямецкай мовы і ладзіліся культурныя выставы, дзякуючы гэтай установе выходзілі пераклады на беларускую мову нямецкамоўнай класікі.

157 аддзяленняў Інстытута працуюць у 98 краінах свету.

Але, па словах Ёханэса Эберта, генеральнага сакратара Гётэ-Інстытута, яго ўстанова ўпершыню сутыкнулася з такім развіццём падзей.

Гётэ-інстытут плённа і доўга супрацоўнічаў з установамі Маладзечна. Так, дзякуючы Інстытуту ў 2019 годзе ў гімназіі №10 з’явіўся клас пад адкрытым небам.

Вось што расказаў карэспандэнту падчас адкрыцця класа ў гімназіі №10 першы яе дырэктар Барыс Уладзіміравіч Вайцяхоўскі, які  кіраваў гімназіяй 26 гадоў. Менавіта ён пачынаў супрацоўніцтва з інстытутам Гётэ і нямецкай гімназіяй у горадзе Эслінгіне.

– Я вельмі цешуся, што ў свой час гімназія пасябравала з інстытутам Гётэ. З аднаго боку – гэта вялікі клопат, праца і адказнасць, з другога – плён. – Ад 2011 года гімназія ўдзельнічае ў міжнародным праекце «Школы-партнёры будучыні». З інстытутам Гётэ ў нас падпісаны дагавор, паводле якога вучні гімназіі могуць там здаваць экзамен на сертыфікат на веданне нямецкай мовы.

Дзякуючы такім міжнародным зносінам, вучні з Маладзечна маглі адпачываць і вучыцца ў Германіі. А гэта станоўча адбівалася на веданні мовы.

Сумесна з Інстытутам у Маладзечне штогод ладзіліся Тыдні Германіі сумесна з Маладзечанскай раённай бібліятэкай. У межах тыдняў адбываліся кінапрагляды, конкурсы, марафоны, выставы, віктарыны.

Пра многія мерапрыемствы, што ладзілі ў Маладзечне дзякуючы Інстытуту Гётэ мы пісалі:

Хлопцу з Германіі падарылі шапку, шалік і «Рэгіянальную газету»: У бібліятэцы завяршылі тыдні Германіі

У маладзечанскай гімназіі №10 з’явілася дрэва Гётэ і клас пад адкрытым небам

У Маладзечне закрылі тыдні Германіі

Выбралі пераможцаў конкурсу малюнкаў па матывах нямецкіх казак

«Англійскую мову ведае шмат хто. Нямецкую – эліта». У Маладзечне ўпершыню зладзілі нямецкамоўны літаратурны батл