Удзельнікі збору. Фота забяспечанае Вольгай Шостак.

Пра гэта нам расказала каардынатар праекту ў Вілейцы Вольга Шостак.

– З таго часу, як я сышла з працы накрыўкі не прымалі. Прайшоў год. Паколькі маю справу ніхто не працягваў, я забрала яе з сабой. Вілейскія актывісты дазволілі карыстацца іх офісам для прыёму і сартыроўкі накрывак. Мяне падтрымала віляйчанка Ларыса Якавюк, – расказала Вольга.

Па яе словах, ад 2018 года, калі педагог займалася зборам накрывак у рамках працы, многія вілейчукі ўжо прывыклі збіраць накрыўкі асобна. І не аднойчы пыталіся, дзе можна здаць.

Першы раз пасля аднаўлення збору паўдзельнічала тры чалавекі, у другі раз ужо дзесяць.

Арганізатары плануюць збіраць накрыўкі кожныя два тыдні. Наступны дзень збору – 12 жніўня, чацвер, ад 16.00 да 19.00. Адрас: Вілейка, вуліца Партызанская, 45-а.

Вынікі. Фота забяспечанае Вольгай Шостак.