Фота з сайта kolyma.ru.

30 ліпеня 1937 года «надзвычайныя тройкі» НКВД атрымалі права на вынясенне смяротных прысудаў.

«Тройкі» НКВД – пазасудовыя органы палітычнага пераследу ў СССР у 1937-1938 гадах на ўзроўні рэспублікі, краю або вобласці. Абласная тройка складалася з начальніка абласнога ўпраўлення НКВД, сакратара абкама і пракурора вобласці. З’яўляліся практычна пераемніцай практыкі «троек» ВЧК, арганізаваных па прамым указанні Леніна.