Ілюстрацыйнае фота Настассі Уткінай.

На сайце danger.gskp.by з’явіўся спіс прадуктаў, якія цяпер будзе забаронена прадаваць у Беларусі. Вось некаторыя з іх.

Арахіс у глазуры ад расійскага  ІП Яўгена Сітнікава. Забаранілі арэхі «Мікс», у глазуры са смакам краба, бекона, крэветкі.

Таматная паста «Стоев-Кубанский Продукт».

Персікі ў цукровым сіропе кітайскага вытворцы «Happy foods international limited».

Расійскія прыправы ««КОМПАНИЯ НАТРУЛИ»: для шашлыка, кары вострая, чырвоны перац, карыандр і лаўровы ліст.

Начынка малінавая і начынка з ківі ад расійскага прадпрыемства «Імперыя джэмаў».

Сок «Піна Калада» з Ірана і «Манга, маракуя, вінаград» з Тайланда.

Печыва ад кампаніі «Любятава»: крэкер з насеннем лёну і сланечніка, крэкер з размарынам і марской соллю.

Украінскае печыва ад кампаніі «Лукас»: зерневае і «Хрулік».