Злева направа: Сяргей Драздоўскі і Алег Граблеўскі. Калаж Нашай Нівы.

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.

«У адносінах да мяне і Алега Граблеўскага змененая мера стрымання і мы з-пад арышту выйшлі пад даручальніцтва. Пры гэтым следства ў наш адрас працягваецца, і нейкую вялікую інфармацыю звыш таго што мы ўбачылі на прасторах інтэрнэту пра нас мы паведаміць не зможам пакуль,» – піша Сяргей.

Злева направа: Сяргей Драздоўскі, дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю, Ігар Шакун – намеснік старшыні Валожынскага райвыканкама.Валожын 2019 год.

Нагадаем, што і Алег, і Сяргей працавалі і ў нашым рэгіёне. Так, у лютым 2019 года Сяргей Драздоўскі прыязджаў у Валожын на падпісанне стратэгіі вырашэння праблем, звязаных з інваліднасцю. Быў ён і на іншых мерапрыемствах, які ладзіліся на Валожыншчыне для людзей з інваліднасцю.

А Алег Граблеўскі у Маі 2019 года паўдзельнічаў у круглым стале «Рэгіянальнай газеты», прысвечаным праблемам людзей з інваліднасцю.

 

З лютага вазочнік Драздоўскі знаходзіўся пад хатнім арыштам, Граблеўскі — утрымліваўся ў СІЗА.

У канцы ліпеня Мінгарвыканкам прыняў рашэнне аб ліквідацыі «Офіса па правах людзей з інваліднасцю».