Іван Літвіновіч. Фота REUTERS/Mike Blake.

Батутыст, ураджэнец Вілейкі Іван Літвіновіч заваяваў першы для Беларусі медаль на Алімпійскіх гульнях у Токіа. І адразу ж — залаты, паведамляе Прэсбол.

Дзякуючы золату Літвіновіча зборная Беларусі паднялася на 35 месца ў медальнай табліцы.

Дзейны алімпійскі чэмпіён, беларус Уладзіслаў Ганчароў, стаў чацвертым.

У 2019 годзе Іван Літвіновіч стаў «Асобай года» паводле рэдакцыі «Рэгіянальнай газеты».

Відэа залатога выступлення: