Ігнат Ходзька. Фота з Вікіпедыі.

Ігнат Ходзька (29 верасня 1794, сяло Заблошчына, цяпер Вілейскі раён — 1 жніўня 1861, маёнтак Дзявенты Віленскай губерніі, цяпер частка вёскі Навасады Вілейскі раён) — пісьменнік і паэт, піша Вікіпедыя.

У 10-гадовым узросце пачаў вучыцца ў Барунскай базыліянскай школе, у 1810 адтуль перайшоў у Віленскі ўніверсітэт, які скончыў са ступенню кандыдата філасофіі. Пасля смерці бацькоў зблізіўся са сваім дзядзькам Янам Ходзькам, вядомым драматургам, заснавальнікам масонскіх лож у Вільні і Мінску, які ў Варшаве ўвёў Ігната Ходзьку ў колы масонаў і літаратараў. Прыняты ў Таварыства шубраўцаў, дзе быў вядомы пад імем «рыфмаплёта». Апублікаваў у «Wiadomosci brukowe» некалькі артыкулаў, якія і дагэтуль лічацца дасціпнейшымі творамі тагачаснай польскай літаратуры. Тым часам у часопісе «Dziennik Wilenski» друкаваліся і яго вершы (некаторыя пераклады на рускую: «Паэзія славян» Гербеля). Пісаў аповесці і паэтычныя аповеды.

Ажаніўшыся з дачкою Міхала Мацкевіча, Ходзька ў 1826 паступіў на службу па кіраванні Радзівілаўскімі маёнткамі і з гэтага часу займаў разнастайныя грамадскія пасады: працяглы час быў ганаровым папячыцелем вучылішчаў Свянцянскага павета, у 1858 быў членам і віце-прэзідэнтам Камітэта па паляпшэнні побыту сялян Віленскай губерніі, у 1861 — абраны міравым пасярэднікам.

Памёр 1 жніўня 1861 года ў маёнтку Дзявенты. Пахаваны ў радавым склепе-пахавальні на могілках у вёсцы Войстам.

У Вілейцы ёсць вуліца Ігната Ходзькі.