Батутыст Іван Літвіновіч падчас узнагароджання. noc.by.

Свой залаты медаль у Токіа Іван Літвіновіч прысвяціў бабулі, піша noc.by.

– Гэты поспех прысвячаю бабулі. Яна, на жаль, ужо пайшла з жыцця, але менавіта ёй хачу прысвяціць гэты медаль. Ці сёння самы шчаслівы дзень для мяне? Не! Напэўна, такім з’яўляецца той, калі я прыйшоў у залу да Вольгі Анатольеўны Власовой, – адзначыў чэмпіён Гульняў. – Што ж тычыцца па фіналу. Вельмі хваляваўся. Узлятаў – і разумеў: памылак быць не павінна “, – сказаў Іван Літвіновіч.