Вілейшчына. Фота Юліі Ярашонак.

З-за моцных дажджоў і ветру ў Беларусі на 2 жніўня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта ў нядзелю паведамілі метэаролагі з Белгідрамета.

Ноччу і раніцай у панядзелак па паўночным захадзе краіны чакаюцца ліўні. Сіноптыкі перадаюць непагадзь па большай частцы тэрыторыі рэспублікі і абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі.

«Раніцай і днём у многіх раёнах краіны чакаецца ўзмацненне паўднёва-заходняга, заходняга ветру парывамі да 15-20 метраў у секунду», – адзначаецца на сайце Белгідрамета Мінпрыроды.

У начны час чакаецца ад 14 да 20 ° C, а днём прагназуецца ад 19 да 25 ° C. Тэмпература паветра на паўднёвым усходзе Беларусі складзе ад 26 да 30 ° C, паведамілі метэаролагі.