Фота БелТА.

У першай спробе ў рыўку Дар’я Навумава, якая выступала ў катэгорыі да 76 кг, зафіксавала 103 кг. У астатніх двух падыходах не змагла заваяваць вагу ў 107 кг. У выніку пятае месца, піша Наша ніва.

Такім чынам беларускія цяжкаатлеты вяртаюцца з Алімпіяды без медалёў. Няўдала таксама выступіў Яўген Ціханцаў.

Раней беларусы бралі медалі ў цяжкай атлетыцы на пяці Алімпіядах запар: у Рыа-2016 два срэбраныя медалі, у Лондане-2012 былі дзве бронзы, а ў Пекіне-2008 было золата Андрэя Арамнава. Былі таксама ўзнагароды ў Сіднэі-2000 і Афінах-2004.

У Токіа ад Беларусі былі толькі два цяжкаатлеты праз наступствы допінгавых скандалаў.

У Беларусі — першы медаль на Алімпіядзе ў Токіа. Батутыст Іван Літвіновіч з Вілейкі заваяваў «золата»